Dolce & Gabbana вывеў на подыум дроны з торбачкамі
1- 26.02.2018, 12:29
- 10,811
Італійскі дом моды замяніў мадэляў на дэманстрацыі сваёй калекцыі.
Dolce & Gabbana здзівіў усіх, адмовіўшыся ад мадэляў і выкарыстаўшы дроны, каб прадэманстраваць торбачкі са сваёй апошняй калекцыі падчас паказу ў рамках Тыдня моды ў Мілане. Зрэшты, мадэлям пакуль не варта баяцца за сваю працу — прынамсі, пакуль чалавекападобныя андроіды не навучацца шпацыраваць на высокіх абцасах, піша medialeaks.ru.
25 лютага ў Мілане адбыўся паказ восеньскай калекцыі Dolce & Gabbana, распавядае Fashionista. Пасля таго, як за некалькі дзён да гэтага Gucci падчас свайго паказу здзівіў усіх мадэлямі, які шпацыравалі па подыуме з уласнымі галовамі пад пахай, D&G проста не мог не даць свой адказ — і ён выйшаў не менш гучным.

Аб тым, што гасцей чакае штосьці незвычайнае, можна было здагадацца праз тое, што перад пачаткам паказу ўсіх папрасілі адключыць асабістыя Wi-Fi хот-споты. Праз 45 хвілін пакутлівага чакання і спроб адгадаць, навошта D&G «глушыць» залу, шоў быў дадзены старт і на подыум выйшлі (дакладней, вылецелі) мадэлі дронаў. Кожны з упрыгожаных зіхатлівай «шышкай» беспілотнікаў беражліва нёс на сабе новенькую торбачку з восеньскай калекцыі моднага дома.
Models are SO last season! Dolce & Gabbana uses drones to model the latest handbags. pic.twitter.com/La6el6UDZW
— girl posts (@girlposts) 26 февраля 2018 г.
Перад тым, як праляцець па подыуме, развярнуцца і вярнуцца назад за кулісы — проста як на чалавечым паказе, — усе дроны разам вылецелі на сцэну і завіслі побач. «Мадэляў» Dolce & Gabbana суправаджалі дзве дзяўчыны ў белых халатах — мабыць, на выпадак, калі з адной з вельмі высокіх модніц штосьці пойдзе не так і давядзецца вяртаць яе на руках. На шчасце, усё абышлося.
Here are @dolcegabbana’s Nice Boys pic.twitter.com/lrA7KLUPJP
— Tyler McCall (@eiffeltyler) 25 февраля 2018 г.