17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:53
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне адзначаюць Дзень супраціву Крыму расейскай акупацыі

2
Ва Украіне адзначаюць Дзень супраціву Крыму расейскай акупацыі

У краіне праходзяць мітынгі і шэсці ў падтрымку крымчукоў.

Ва Украіне ў панядзелак, 26 лютага, адзначаюць «Дзень супраціву Крыму расейскай акупацыі», ініцыяваны грамадскасцю. У гэты дзень у 2014 годзе перад будынкам Вярхоўнай Рады Крыма прайшоў мітынг у падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Тады мітынгоўцам супрацьстаялі прарасейскія актывісты, у тым ліку, з партыі «Рускае адзінства», паведамляе «Крым.Реалии».

Раней у Міністэрстве інфармацыйнай палітыкі Украіны паведамілі, што праводзяць работу аб афіцыйным прызнанні гэтай даты, а адпаведны ўказ знаходзіцца ў адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

Ва Украіне і ва ўсім свеце 26 лютага праводзяць акцыі, дыскусіі, форумы, мітынгі, шэсці ў падтрымку крымчукоў і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

У панядзелак, 26 лютага, адбудзецца супольны марафон 5 Канала, «Крым.Реалии», Інфармацыйнага агенцтва QHA («Крымскія навіны») і Радыё Hayat - «4 гады супраціву».

У Кіеве запланавана правядзенне мітынгу на Майдане Незалежнасці, а таксама міжнародны форум «Захопленая паўвыспа: чатыры гады супраціву» пры ўдзеле ўкраінскіх і заходніх палітыкаў і чыноўнікаў.

Акцыі таксама плануюць правесці актывісты ў Львове, Адэсе, Чарнігаве і Херсонскай вобласці.

Напярэдадні амерыканскі ПЭН-цэнтр заклікаў 26 лютага ва ўсім свеце праводзіць акцыі ў падтрымку ўкраінскага кінарэжысёра Алега Сянцова, якога ўтрымліваюць у расейскай калоніі. Акцыі, дыскусіі, паказы фільма Сянцова пройдуць у Менску, Парыжы, Варшаве, Рызе, Таронта, Бэрліне і Стэнфардзе.

Алег Сянцоў быў затрыманы расейскімі спецслужбамі ў анэксаваным Крыме ў траўні 2014 года. Яго вінавацяць у арганізацыі тэрактаў на паўвыспе.

У жніўні 2015 году суд у расейскім Растове-на-Доне прысудзіў Сянцова да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму паводле абвінавачання ў тэрарыстычнай дзейнасці на тэрыторыі Крыма. Праваабарончы рух «Мемарыял» прызнаў Сянцова палітычным зняволеным.

Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыма незаконнымі і асудзілі дзеянні Расеі. Краіны Захаду ўвялі шэраг эканамічных санкцый. Расея адмаўляе акупацыю паўвыспы і называе гэта «аднаўленнем гістарычнай справядлівасці». Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна абвясціла датай пачатку часовай акупацыі Крыма і Севастопаля Расеяй 20 лютага 2014 года.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках