17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

На станцыях менскага метро не будзе вонкавай рэкламы

6
На станцыях менскага метро не будзе вонкавай рэкламы

Менскі метрапалітэн змяняе падыходы да размяшчэння вонкавай рэкламы.

Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» распавёў галоўны архітэктар Менска Павел Лучыновіч.

- Распрацаваны і ўзгоднены новыя варыянты рэкламнага афармлення дзесяці станцый метрапалітэна з 29. Агульны падыход - выключэнне вонкавай рэкламы на саміх станцыях, упарадкаванне размяшчэння яе ў вестыбюлях і на іншых аб'ектах, выпрацоўка патрабаванняў да рэкламных канструкцый, іх падсветкі, - распавёў Лучыновіч.

Таксама галоўны архітэктар дадаў, што ўлады ўжо распрацавалі новыя Правілы афармлення вонкавай рэкламы ў Менску.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках