На нас антыбіётыкі ў малацэ не дзейнічаюць?
23- Яўген Ліпковіч
- 26.02.2018, 13:37
- 36,427
Атрымліваецца, што «шматвектарны» ўрад труціць падуладны народ.
Чытаю пра забарону нашай малочнай прадукцыі ў Расеі: атрымліваецца, што нашы «шматвектарныя» партыя і ўрад труцяць нас, падуладны народ, гэтай жа самай малочнай прадукцыяй.
Расейцы кажуць, што колькасць дрэні ў беларускім малацэ павялічылася ў параўнанні з мінулым годам і яны ўсё забаранілі. А што нашы лабараторыі з гэтай нагоды абураюцца? Можа, мы наогул іншыя і ўлада са сваёй элегантнай перамогай мяркуе, што на нас антыбіётыкі не дзейнічаюць?
Яўген Ліпковіч, «Фэйсбук»