17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ узмацніў санкцыі супраць Паўночнай Карэі

ЕЗ узмацніў санкцыі супраць Паўночнай Карэі

Пастанова прынятая ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Рады бяспекі ААН.

Рада ЕЗ зрабіла больш жорсткімі санкцыі супраць Паўночнай Карэі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Рады ЕЗ.

«Рада ЕЗ узмацніла абмежавальныя крокі супраць КНДР, скончыўшы перанос у заканадаўства ЕЗ захадаў, прадугледжаных апошняй рэзалюцыяй Рады бяспекі ААН 2397 (2017)», - гаворыцца ў паведамленні.

Уведзеныя захады ўключаюць: узмацненне забароны экспарту ў КНДР усіх гатункаў нафтапрадуктаў шляхам змяншэння колькасці экспарту барэляў з 2 млн барэляў да 500 тысяч барэляў за год;

забарону на імпарт з КНДР харчовых прадуктаў і сельскагаспадарчай прадукцыі, машын, электраабсталявання, зямлі, каменя і драўніны;

забарону на экспарт у КНДР прамысловага абсталявання, транспартных сродкаў i распаўсюд забароны экспарту на ўсе гатункі жалеза, сталі і іншых металаў;

далейшыя марскія абмежавальныя захады супраць суднаў, калі ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што судна было прыцягнутае да парушэння санкцый ААН;

неабходнасць вяртання ўсіх працоўных КНДР за мяжой цягам 24 месяцаў.

Рада бяспекі ААН 22 снежня 2017 года аднагалосна прыняла рэзалюцыю аб узмацненні санкцый супраць КНДР у адказ на праведзеныя краіны 29 лістапада выпрабаванні балістычнай ракеты.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках