17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:52
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Беластока прапанавала ўшанаваць памяць братоў Балаховічаў

Рада Беластока прапанавала ўшанаваць памяць братоў Балаховічаў
Станіслаў Булак-Балаховіч

Ці пройдзе прапанова, вырашыць галасаванне.

У 2018 Польшча адзначае 100-годдзе незалежнасці. У сувязі з гэтым Рада горада Беластока прапанавала ўшанаваць памяць змагароў розных часоў, звязаных з горадам і рэгіёнам.

У спісе, сярод іншых, апынуліся і браты Балаховічы. Ці пройдзе прапанова, вырашыць галасаванне, перадае «Радыё Рацыя».

Нагадаем, што нядаўна вуліца Станіслава Булак-Балаховіча з’явілася ў Варшаве.

Станіслаў Булак-Балаховіч (1883–1940) – беларускі, польскі і расейскі вайсковы дзеяч. Афіцэр кавалерыі Расейскай арміі, генерал-маёр Белай арміі, генерал Асобнага атрада БНР, камандзір добраахвотніцкіх атрадаў польскай арміі ў 1920 г., удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку генерала Франка. Пасля акупацыі Польшчы Трэцім Рэйхам спрабаваў арганізаваць падполле, удзельнічаў у абароне Варшавы. Быў забіты 10 траўня 1940.

Язэп Булак-Балаховіч (1894-1923) – беларускі вайсковы дзеяч, афіцэр пяхоты арміі Расейскай імперыі, палкоўнік Белай арміі, намеснік камандзіра добраахвотніцкіх атрадаў у складзе польскай арміі ў 1920 г., удзельнік антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918-1920 гадах. Быў забіты савецкімі агентамі 11 чэрвеня 1923 года, пахаваны на могілках у Белавежы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках