17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:53
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнік: Бар «100 гадоў БНР» часткова адкрыецца на 25 сакавіка

3
Уладальнік: Бар «100 гадоў БНР» часткова адкрыецца на 25 сакавіка

Спачатку планавалася зрабіць святочнае адкрыццё да Дня Волі.

Пра тое, што ўладальнік універсама «Цэнтральны» плануе адкрыць у Менску бар у стылістыцы эпохі БНР, «Нашай Ніве» паведаміў дызайнер кампаніі Іван Кавальчук. У сваім «Фэйсбуку» ён выклаў рэндар інтэр'ераў.

«Гэта будзе на праспекце Незалежнасці, 53: там ёсць стары калгасны кафэтэрый, памяшканне належыць «Хатняму». Першапачаткова была ідэя зрабіць нешта з дызайнам да Дня горада, але не паспелі, потым я прапанаваў тэму ВКЛ, а потым БНР, як раз да 100-годдзя. Кіраўніцтву ідэя спадабалася, зацвердзілі абклейку, але патрэбны яшчэ і нармальны інтэр'ер, цяпер працуем з гэтым. Пакуль многае абмяркоўваецца, але агулам канцэпт зацверджаны. Наконт фасадаў, вядома, яшчэ ёсць пытанні: магчыма, ён будзе значна зменены», - сказаў Кавальчук.

Ён дадаў, што прадавацца там будуць, хутчэй за ўсё, крафтавае піва і «Лідскае» на разліў.

«Планавалі адкрыць да 25 сакавіка, але пакуль у фірмы ёсць пэўныя цяжкасці, таму не паспяваем. Магчыма, частковае адкрыццё будзе і да 25-га, а потым усё даробім», - падсумаваў Іван Кавальчук.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках