17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-канцлер Аўстрыі прызнаў атрыманне выплат за лабізм

Экс-канцлер Аўстрыі прызнаў атрыманне выплат за лабізм
АЛЬФРЭД ГУЗЭНБАЎЭР
ФОТА: FLICKR.COM/SOZIALDEMOKRATIE

Аднак палітык заяўляе, што браў грошы не ад каманды Януковіча.

Былы канцлер Аўстрыі Альфрэд Гузэнбаўэр прызнаў, што атрымліваў грошы для лабіявання збліжэння Украіны і ЕЗ у 2012 і 2013 гадах, але адмаўляе, што атрымаў гэтыя сродкі ад каманды Януковіча. Пра гэта Гузэнбаўэр распавёў у тэлефонным інтэрв'ю Presse am Sonntag (пераклад - «Европейская правда»).

У інтэрв'ю Presse am Sonntag Гузэнбаўэр не адмаўляў, што лабіяваў інтарэсы Украіны ў 2012 і 2013 гадах. З ягоных слоў, гэта была «высакародная справа». Гузэнбаўэр таксама не стаў адмаўляць, што атрымліваў грошы за сваю лабісцкую дзейнасць, якую ён вёў у Парыжы, Брусэлі і Вашынгтоне, але сказаў, што «не памятае суму».

Экс-канцлер Аўстрыі сцвярджае, што не ведае, што за выплатамі стаяў Манафорт, а грошы за сваю дзейнасць атрымаў ад «нейкай ангельскай ці амерыканскай кампаніі». Як сцвярджае Гузэнбаўэр, ні з Манафортам, ні з Януковічам у яго не было дзелавых стасункаў.

Аднак аўстрыйскі палітык прызнаў, што двойчы сустракаўся з Манафортам - адзін раз у Еўропе і адзін раз у ЗША, але не для абмеркавання якіх-небудзь спраў, а «каб выпіць кавы».

У пятніцу, 23 лютага, падчас пасяджэння ў акруговым судзе ЗША ў Вашынгтоне былы намеснік кіраўніка перадвыбарчага штаба Трампа і памочнік Пола Манафорта Рык Гейтс прызнаў сябе вінаватым у хлусні следчым і змове супраць Злучаных Штатаў. Ён таксама заявіў, што гатовы супрацоўнічаць з камандай спецпракурора Роберта Мюлера наконт умяшання Расеі ў прэзідэнцкія выбары ў 2016.

У чацвер, 22 лютага, стала вядома, што Роберт Мюлер, які расследуе справу аб ўмяшанне Расеі ў прэзідэнцкія выбары, выставіў новыя абвінавачванні на адрас былога кіраўніка перадвыбарчага штаба Дональда Трампа Пола Манафорта і ягонага памочніка Рыка Гейтса.

У новым абвінаваўчым заключэнні Пола Манафорта абвінавачваюць у адмыванні і ўтойванні ад падатковай інспекцыі 30 мільёнаў даляраў, атрыманых у выніку працы ва Украіне, Рыка Гейтса - ва ўтойванні 3 мільёнаў даляраў. Таксама мужчын вінавацяць у падачы ілжывых падатковых дэкларацый з 2010 да 2014 года і ў змове з мэтай падмануць тры банкі для атрымання 22 мільёнаў даляраў крэдыту.

Агулам у ЗША экс-паліттэхнолага дзейнага прэзідэнта абвінавачваюць паводле 12 пунктаў, сярод якіх: змова супраць ЗША, праца ў якасці замежнага агента без адпаведнай рэгістрацыі, адмыванне грошай, ухіленне ад падаткаў.

Як паведамлялася, у сераду, 21 лютага, пасля абвінавачванняў Мюлера ў хлусні на адрас адваката Алекса ван дэр Цваана, які таксама з'яўляецца зяцем расейскага мільярдэра і ўладальніка «Альфа-Груп» Германа Хана, той прызнаў сябе вінаватым у дачы следчым ілжывых паказанняў аб сваіх сувязях з Рыкам Гейтсам, былым бізнэс-партнёрам Пола Манафорта.

Нагадаем, у аўторак, 20 лютага, спецпракурор Роберт Мюлер абвінаваціў юрыста Алекса ван дэр Цваана ў тым, што ён сказаў няпраўду пра свой апошні кантакт з Рыкам Гейтсам. Праз абвінавачванні Ван дэр Цваан павінен быў з'явіцца на слуханне ў суд.

17 траўня 2017 года міністэрства юстыцыі ЗША прызначыла Роберта Мюлера на пасаду спецыяльнага пракурора для расследавання ўмяшанне Расеі ў прэзідэнцкія выбары.

У рамках справы Мюлер выклікаў на допыт генеральнага пракурора ЗША Джэфа Сешнса. Ён першы з адміністрацыі Трампа даваў паказанні паводле гэтай справе.

Пра сваю гатоўнасць пад прысягай сведчыць заявіў і сам прэзідэнт Дональд Трамп.

Разам з тым, ён неаднаразова заяўляў пра адсутнасць якой-небудзь «змовы» з Расеяй.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках