Раскамнагляд разблакаваў сайт Аляксея Навальнага
3- 26.02.2018, 15:57
- 8,953
Расейскія аператары паступова здымаюць абмежаванні на наведванне сайта.
Раскамнагляд выключыў з рэестра забароненай інфармацыі старонкі сайта апазіцыянера Аляксея Навальнага. Расейскія аператары паступова здымаюць абмежаванні на наведванне сайта, паведамляе bbc.com.
"У сувязі з выкананнем адміністрацыяй інтэрнэт-рэсурсу патрабаванняў суда гэтыя старонкі 26 лютага з Адзінага рэестра выключаныя", - паведамілі Інтэрфаксу ў прэс-службе Раскамнагляду.
"Тая самая спасылка, праз якую заблакаваны мой блог, яе ўжо ніхто не наведвае, усе, у асноўным, глядзяць расследаванне ў YouTube. Таму мы цяпер яе закрыем, перанясем усю гэтую інфармацыю на вонкавую спасылку, гэта значыць, яна нікуды не знікне і людзі будуць яе знаходзіць", - растлумачыў Навальны на сваім канале.