17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:55
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 сакавіка ў Беларусі зніжаюцца экспартныя падаткі на нафту

2
З 1 сакавіка ў Беларусі зніжаюцца экспартныя падаткі на нафту

У папярэдні раз стаўкі падаткаў на нафту змяняліся 1 лютага.

Беларусь з 1 сакавіка зніжае экспартныя падаткі на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС, піша «Беларусь и мир».

Адпаведная пастанова змяшчаецца ў дакуменце саўміна ад 23 лютага №145, паведамляе прэс-служба ўрада.

Стаўка на сырую нафту будзе зніжаная з 120,1 да 119,5 даляра за тону. Падатак на прамагонны бензін знізіцца з 66,0 да 65,7 даляра, на таварны бензін - з 36,0 да 35,8 даляра.

Падатак на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе 35,8 даляра за тону (быў 36,0 даляра). Такі ж устаноўлены ў дачыненні да дызпаліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых аліваў.

У папярэдні раз стаўкі падатку ў дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 лютага. Тады яны былі падвышаныя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках