Сіноптыкі: Заўтра будзе да -29°С
- 26.02.2018, 17:45
- 13,485
У асобных раёнах чакаецца невялікі снег.
27 лютага варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць перыферыя Скандынаўскага антыцыклону, сфармаванага ў вельмі халоднай паветранай масе, піша pogoda.by.
Чакаецца воблачна з прасвятленнямі. У асобных раёнах невялікі снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер усходні ўначы слабы, удзень парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -18..24°С (у асобных раёнах, пры прасвятленнях -25..-29°С), на паўднёвым захадзе краіны -13..-17°С; максімальная ўдзень -9..-15°С. Атмасферны ціск у Менску будзе слаба расці.
28 лютага - 1 сакавіка тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з тэрыторыі Украіны.