Кошты нафты пайшлі ў мінус
4- 26.02.2018, 18:45
- 12,930
Кошты на «чорнае золата» зніжаюцца ўвечары панядзелка.
Да 17.58 паводле менскага часу ф'ючэрсы на паўночнаморскую сумесь Brent апусціліся на 0,31 адсотка да $66,89 за барэль, паведамляе Reuters.
Раней у пятніцу каціроўкі Brent падымаліся амаль на 3 адсоткі пры скарачэнні тыднёвых запасаў нафты ў ЗША.
Як паказалі звесткі Упраўлення энэргетычнай інфармацыі (EIA), запасы нафты ў ЗША знізіліся на 1,6 мільёна барэляў да 420,48 мільёна за тыдзень да 16 лютага, хоць аналітыкі прадказвалі рост на 1,8 мільёна барэляў.
Строгая дысцыпліна Саудаўскай Арабіі паводле выканання ўмоў глабальнага пакта таксама падтрымала рынак, кажуць экспэрты ў галіне.
Міністр энэргетыкі Саудаўскай Аравіі Халід аль-Фаліх сказаў у суботу, што аб'ём здабычы нафты ў краіне ў студзені-сакавіку трымаўся на ўзроўні значна ніжэй прадугледжанай для яе ў рамках угоды квоты, а экспарт - у сярэднім на ўзроўні блізу 7 мільёнаў.
У снежні 2016 года АПЕК і некалькі краін па-за картэлю, уключаючы Расею, дамовіліся скараціць здабычу нафты прыкладна на 1,8 мільёна барэляў у дзень дзеля выраўноўвання балансу глабальнага попыту і прапановы.
Пагадненне дзейнічае да канца гэтага года.