17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Данкверт перанёс на 6 сакавіка забарону на пастаўкі малака з Беларусі

6
Данкверт перанёс на 6 сакавіка забарону на пастаўкі малака з Беларусі

Раней забарону планавалася ўвесці з 26 лютага.

Рассельгаснагляд прыняў пастанову перанесці на 18:00 6 сакавіка тэрмін увядзення забароны на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі, паведамляе служба.

Раней забарону планавалася ўвесці з 26 лютага, паведамляе interfax.by.

Гаворка ідзе пра пастаўкі пастэрызаванага, стэрылізаванага і ультрапастэрызаванага малака і вяршкоў налівам, сухога, канцэнтраванага, кансерваванага і згушчанага малака і вяршкоў, сыроваткі малочнай наліўной, канцэнтраванай, сухой, канцэнтрату сыроватачнага і малочнага бялку.

«Рассельгаснагляд адначасова паведамляе, што партыі названых тавараў, якія паступяць на часовыя кантрольныя ветэрынарныя пункты, размешчаныя на расейска-беларускім участку мяжы пасля 18:00 6 сакавіка 2018 года, будуць вернутыя ў Беларусь», - гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамлялася, пастанову пра забарону Рассельгаснагляд прыняў «у сувязі з выяўленнем парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза і РФ, што неаднаразова паўтараліся».

У апошні час Рассельгаснагляд не раз выказваў турботу з нагоды выяўлення небяспечных рэчываў і антыбіётыкаў у малочнай прадукцыі, якая пастаўляецца з Беларусі. У 2017 годзе было выяўлена 596 парушэнняў, з якіх 376 прыпала на малако і малочную прадукцыі. Прычым у 201 выпадку выяўлены рэшткі забароненых і шкодных рэчываў. Паводле звестак на 20 лютага 2018 года, ужо зафіксавана 32 парушэнні ў малацэ і малочнай прадукцыі. З іх у 21 выпадку выяўлены рэшткі забароненых і шкодных рэчываў.

Пра ўсе выпадкі парушэнняў Рассельгаснагляд рэгулярна інфармаваў беларускіх калег, але парушэнні працягваліся.

Паводле звестак Саюзмалака, у студзені-лістападзе 2017 года доля Беларусі ў пастаўках у РФ сухога абястлушчанага малака склала 82% (95 тысяч тон), згушчанага малака і вяршкоў - 78% (172,4 тысячы тон), нязгушчанага малака і вяршкоў - 92% (269,2 тысячы тон), малочнай сыроваткі і прадуктаў з натуральных кампанентаў малака - 90% (83,1 тысячы тон).

У 2017 годзе Беларусь паставіла ў РФ 296,2 тысячы тон малака і вяршкоў супраць 239,4 тысячы тон годам раней (рост на 23,7%). У той жа час пастаўкі згушчанага і сухога малака і вяршкоў знізіліся на 2,2%, да 187,7 тысячы тон са 191,9 тысячы тон у 2016 годзе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках