17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:55
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускай біятланістцы Блашко забаранілі два гады выступаць за Украіну

20
Беларускай біятланістцы Блашко забаранілі два гады выступаць за Украіну
ДАР'Я БЛАШКО
ФОТА: BIATHLON.BY

Беларуская федэрацыя біятлона адмовілася скарачаць або скасоўваць 2-гадовы каранцін.

Беларуская біятланістка Дар'я Блашко, якая ў канцы мінулага года атрымала ўкраінскае грамадзянства і пачала выступаць пад сцягам суседняй краіны, не зможа ўдзельнічаць у афіцыйных стартах на працягу 2 гадоў.

Беларуская федэрацыя біятлона адмовілася скарачаць або скасоўваць 2-гадовы каранцін, які аўтаматычна накладаецца на спартоўца пры змене грамадзянства.

Тэрмін адлічваецца з моманту апошняга старту Дар'і на міжнароднай арэне. А гэта сакавік 2017 года. У якасці ўкраінскай спартоўкі Блашко, якой цяпер 22 гады, зможа выступаць з сакавіка 2019 года.

«Нічога страшнага ў гэтай сітуацыі я не бачу. Пра іншыя рашэнні беларускай федэрацыі мы і не марылі», - сказала Дар'я ў гутарцы з «Еўрарадыё».

У канцы лета мінулага года стала вядома, што двухразовая чэмпіёнка свету сярод юніёрак збіраецца перайсці ў нацыянальную каманду Украіны. Біятланістка і яе трэнерка не змаглі дамовіцца з новым штабам нацыянальнай каманды Беларусі па мадэлі і ўмовах падрыхтоўкі. З моманту пераезду ў суседнюю краіну Дар'я Блашко выйграла тры залатыя медалі на чэмпіянаце Украіны па летнім біятлоне і два першыя месцы - на зімовым.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках