Апытанне: 30% маладых людзей інвестуюць у Bitcoin замест акцый
5- 26.02.2018, 19:40
- 9,732
У якасці прычын росту цікавасці да крыптавалют аналітыкі называюць страту даверу да банкаўскай сістэмы.
30% людзей ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў аддадуць перавагу ўкласці $1000 хутчэй у Bitcoin, чым у акцыі на фондавым рынку. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага венчурным фондам Blockchain Capital, паведамляе bitexpert.io.
У якасці прычын росту цікавасці да крыптавалют аналітыкі называюць страту даверу да банкаўскай сістэмы і жаданне абараніць сродкі ад інфляцыі.
Люк Блоджэт, CEO Octic Capital, адносіць сябе да прыхільнікаў Bitcoin і кіруе фондам, што інвестуюць у крыптавалюты. На яго думку, няма ніякіх перадумоў для зніжэння цікавасці да біткойна:
- Часам ён выкарыстоўваецца як валюта, часам як актыў. Але што значна важней - цяпер праз сетку Bitcoin праходзіць больш трансакцый, чым калі б там ні было.
На думку Люка, вялікую ролю ў росце крыптавалют выконвае павышэнне зручнасці іх выкарыстання: напрыклад, з'яўленне дадаткаў для смартфонаў. Нягледзячы на высокую валацільнасць крыптавалют і рост многіх актываў на тысячы працэнтаў на працягу 2017 года, Блоджэт упэўнены ў надзейнасці біткойна ў доўгатэрміновай перспектыве:
- Я шчыра думаю, што нам яшчэ трэба прайсці доўгі шлях, таму што на самой справе большасць людзей усё яшчэ не разумее, што такое Bitcoin.
Раней Bank of America адзначыў высокую папулярнасць крыптавалют і заявіў пра пагрозу, якую яны нясуць для банкаўскай сістэмы.