17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:53
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўсім свеце прайшлі маршы памяці Барыса Нямцова

Ва ўсім свеце прайшлі маршы памяці Барыса Нямцова

Марш памяці Барыса Нямцова прайшоў у трыццаці гарадах Расеі, а таксама ў Еўропе і ЗША.

Найбольш масавая акцыя прайшла ў Маскве - там у мерапрыемстве ўзялі ўдзел 50 тысяч чалавек, паведамляе segodnya.ua.

Плакаты старанна правяраў цэнзар. Калі надпіс абражаў уладу - плакат забіралі. Галоўнае пытанне мерапрыемства - калі пакараюць замоўцаў забойства.

Адзін з сімвалаў маршу - расейскі сцяг з шасцю дзіркамі ад куляў. Менавіта столькі забойца выпусціў у Барыса Нямцова.

Яго забілі ўначы 27-га лютага непадалёк ад Крамля ў 2015 годзе. Апазіцыянер пасля вячэры ў рэстарацыі са знаёмай наважыў пешшу прайсціся дадому. Кілеры дагналі яго на машыне і стрэлілі ў спіну і галаву.

Выканаўцаў знайшлі даволі хутка: не больш, чым за тыдзень. Гэта - пяцёра чачэнцаў. Летам мінулага года забойцу - Заур Дадаеву далі 20 гадоў. Паводле версіі следства, Нямцова яны забілі за выказванні палітыка пра мусульман. Але родныя, грамадскасць і паплечнікі апазіцыянера не вераць у гэтую версію і патрабуюць пакараць заказчыкаў.

Заўтра ў Маскве актывісты ўскладуць кветкі да імправізаванага мемарыяла Барыса Нямцова і паспрабуюць заклікаць улады перайменаваць вялікі Маскварэцкі мост, дзе забілі палітыка, у мост Нямцова. Між тым у Вашынгтоне, заўтра, і без заклікаў актывістаў, вуліца каля расейскай амбасады ЗША будзе насіць імя Барыса Нямцова.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках