Экспэрты распавялі, ці выгадна купляць дызельныя аўтамабілі
22- 26.02.2018, 20:20
- 35,582
Спецыялісты назвалі перавагі і недахопы дызельных аўто.
Нягледзячы на тое, што дызельныя аўтамабілі расходуюць менш паліва ў параўнанні з бензінавымі, купляць іх выгадна толькі тым аўтааматарам, якія рэгулярна садзяцца за стырно, мяркуюць спецыялісты.
Аўтамабільны экспэрт Дзяніс Смальянаў адзначае, што купля дызельнай машыны мае сэнс толькі ў тым выпадку, калі кіроўцу трэба штодня праязджаць вялікія адлегласці, паведамляе vladtime.ru.
З ягоных слоў, неабходна не блытаць выдаткі на абслугоўванне і эксплуатацыю.
«Раней эксплуатацыя дызельных рухавікоў абыходзілася танней не толькі за кошт таго, што такія аўтамабілі выдаткоўвалі менш паліва, але і за кошт таго, што само паліва каштавала танней. Цяпер цэннік зраўняўся», - адзначыў экспэрт.
Што да змены алівы, то дызельныя маторы маюць патрэбу ў абслугоўванні трохі часцей, пры гэтым яна трохі даражэйшая.
Такім чынам, дызельны рухавік акупляе сябе, калі кіроўца праязджае больш за 30 000 км на легкавой машыне, а калі гэтая лічба меншая за 20 000 км, то купля дызель невыгодна.
Такі тып паліва спецыялісты рэкамендуюць для вялікіх аўто, якія патрабуюць рухавікі з вялікім аб'ёмам і магутнасцю. У такім выпадку дызельны варыянт будзе больш выгадны па-за залежнасці ад прабегу. Бензінавыя агрэгаты з вялікім аб'ёмам менш эканамічныя ў параўнанні з «дызелямі».