17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

БДУ падняў кошты навучання

8
БДУ падняў кошты навучання

Тры самыя дарагія спецыяльнасці галоўнага ўніверсітэта краіны - гуманітарныя.

Так, з 1 сакавіка больш за ўсё за вучобу заплацяць студэнты 1-3 курсаў дзённага аддзялення на спецыяльнасцях «правазнаўства», «эканамічнае права» і «міжнароднае права» - па Br3136. Папярэдні кошт - Br2851, паведамляе афіцыйны сайт БДУ.

Танней за ўсё можна вучыцца на спецыяльнасцях «беларуская філалогія», «расейская філалогія» і «сацыяльная праца» - за Br2242. Папярэдні кошт складаў Br2039.

Змены тлумачаць ростам тарыфнай стаўкі, змяненнем умоў аплаты працы прафесарска-выкладчыцкага складу і павелічэннем тарыфаў на камуналку.

Апошні раз кошты ўздымалі ў жніўні 2017-га.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках