Арменію на «Еўравізіі» прэзентуе пераможца ўкраінскага шоў «Х-Фактар»
- 26.02.2018, 20:57
- 7,980
«Еўравізія 2018» пройдзе ў сталіцы Партугаліі.
Пераможца сёмага сезона ўкраінскага шоў «Х-Фактар» спявак Севак Ханагян прэзентуе Арменію на «Еўравізіі 2018».
Пра гэта паведамляе «112 Украина» са спасылкай на Newsarmenia.
«Севак Ханагян з песняй «Вецер» на армянскай мове прэзентуе Арменію на міжнародным песенным конкурсе «Еўравізіі 2018». І экспэрты, і гледачы аддалі яму найвышэйшы бал - 12», - гаворыцца ў паведамленні.
У 2016 годзе Севак Ханагян перамог у сёмым сезоне ўкраінскага вакальнага шоў «Х-фактар».
Як паведамлялася, сёлета на «Еўравізіі» Украіну будзе прэзентаваць спявак Melovin, Беларусь - іншы ўкраінец Alekseev.
Еўравізія 2018 пройдзе ў сталіцы Партугаліі - Лісабоне. Паўфіналы конкурсу запланаваныя на 8 і 10 траўня, фінал - на 12 траўня.