17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:53
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакіньце маршрутчыкаў у спакоі!

11
Пакіньце маршрутчыкаў у спакоі!
ВІКТАР МАРЧЫК
ФОТА: «Радыё Свабода»

Чарговым разам улады, не спытаўшы ў людзей, вырашаюць усё за іх.

Пра гэта напісаў прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Слоніме Віктар Марчык на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Чарговым разам улады, не спытаўшы ў людзей, вырашаюць усё за іх. Выкарыстоўваючы стары прыём, кажучы пра тое, што гэта ж усё для вас, і вам ад гэтага будзе толькі добра. Але на самой справе гэта спроба выратаваць стратныя аўтапаркі ад банкруцтва.

Нам, пасажырам, было вельмі зручна, калі маршрутка забірала і высаджвала нас там, дзе мы папросім. Нас задавальнялі кошты і ўмовы абслугоўвання. Цяпер гэта ў мінулым. Парадаваліся і хопіць.

Будзем цяпер дабірацца на вакзал, устаючы за некалькі гадзін да адпраўлення, чакаць па гадзіне гарадскога аўтобуса толькі для таго, каб дабрацца да вакзала, а то і пехатой давядзецца ісці не адзін кіламетр.

Як класна дзяржава непакоіцца за свой народ! Каб мы не заплылі тлушчам, спачатку зрэзалі заробкі і паднялі кошты, а цяпер і марафоны бегаць будзем - клас!

Калі вы хочаце, спадары чыноўнікі, сапраўды дапамагчы людзям, то трэба зрабіць, як робіць прыватнік: знізьце цэны, пасадка і высадка хай будзе паводле заявак пасажыра, зрабіце зручным рух транспарту ў розны час дня, даючы скідкі і бонусы за паездкі.

Павінна быць здаровая канкурэнцыя, а не прымусовы загон (як быдла) у стойла. Але для вас, мабыць, гэта вельмі складана. Лепш забараніць і адабраць, чым стварыць сваё, лепшае.

Зрабіце сапраўды што-небудзь карыснае для людзей, а маршрутчыкаў пакіньце ў спакоі!», - напісаў Віктар Марчык.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках