Школьнік з ЗША напісаў кнігу пра біткойн для падлеткаў
- 26.02.2018, 21:55
- 7,686
11-гадовы школьнік з Масачусеца самастойна выдаў 57-старонкавую кнігу пра біткойн.
11-гадовы школьнік з Масачусеца Эндру Кюры за тры месяцы напісаў і самастойна выдаў 57-старонкавую кнігу пра біткойн для падлеткаў Early Bird Gets The Bitcoin: The Ultimate Guide To Everything About Bitcoin, паведамляе psm7.com.
Год таму Кюры дамовіўся з бацькамі, што перастане хадзіць у школу, калі да 14 гадоў здолее зарабіць $20 млн. Падлетак пачаў вывучаць гісторыі майнераў і ранніх біткойн-інвестараў, а бацька падказаў яму сабраць усю вывучаную інфармацыю пра гісторыю крыптавалют, крыптакашалькоў і ICO пад адну вокладку.
Кніга напісаная даступнай для разумення мовай. Напрыклад, тэхналогію размеркаванага рэестра Эндру Кюры параўноўвае з дакументам на GoogleDocs, доступ да якога дадзены ўсім, а правы рэдагавання - тым, хто купляе або прадае біткойны.
Доступ да крыптакашалькоў аўтар апісаў па аналогіі з лістом, які можа трапіць ва ўсе паштовыя скрыні, але атрымае яго толькі той, у каго ёсць ключ.