Школам дазволілі касаваць заняткі праз халады
7- 27.02.2018, 9:16
- 9,331
Для гэтага тэмпература паветра на сем гадзін раніцы павінна быць -25°С і ніжэй.
Міністэрства адукацыі Беларусі дазволіла школам скасаваць заняткі праз маразы, паведамілі ў панядзелак у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Моцныя маразы прыйшлі ў Беларусь на мінулым тыдні: слупкі тэрмометраў начамі апускаюцца да амаль -30°С, новыя марозныя рэкорды ўстанаўліваюцца практычна кожны дзень.
Як паведамілі ў панядзелак у эфіры тэлеканала, Міністэрства адукацыі дазволіла школам скасаваць заняткі - для гэтага тэмпература паветра на сем гадзін раніцы павінна быць -25°С і ніжэй.
Пакуль звестак пра скасаваныя праз маразы урокі няма.