Апазіцыя будзе дамагацца дазволу на мірнае шэсце 25 сакавіка
9- 27.02.2018, 10:10
- 15,322
Аргкамітэт для святкавання Дня Волі стварыў групу для перамоў з Менгарвыканкамам.
Пра гэта ў «Фэйсбук» паведаміў адзін з лідараў аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец:
«Сябры, вось пастанова сённяшняга Нацыянальнага аргкамітэта для святкавання 100-годдзя БНР:
Надаць перамоўнай групе паўнамоцтвы прымаць у Менгарвыканкаме пастановы ад імя Аргкамітэту аб правядзенні Дня Волі 25 сакавіка ў рамках:
1. Пададзенай заяўкі Аргкамітэту з варыянтамі маршруту і месцам канцэрту і мітынгу каля Опернага тэатра.
2. Абавязковага святочнага шэсця і канцэрту.
3. Адсутнасці загародак.
Склад перамоўнай групы: 1.Афнагель Яўген 2.Белавус Павел 3.Губарэвіч Юрась 4.Кастусёў Рыгор 5.Некляев Уладзімір 6.Севярынец Павел 7.Сіўчык Вячаслаў 8.Спарыш Сяргей».
Нагадаем, што ўчора Менгарвыканкам прапанаваў арганізатарам святкавання 100-годдзя БНР адмовіцца ад шэсця і абмежавацца мітынгам 25 сакавіка.