17 лiстапада 2023, Пятніца, 5:16
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшла акцыя салідарнасці з Алегам Сянцовым

У Менску прайшла акцыя салідарнасці з Алегам Сянцовым
ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ/БЕЛСАТ

Арганізатары падрыхтавалі паштоўкі, каб кожны ахвотны мог напісаць палітвязню.

26 лютага Беларускі ПЭН-цэнтр разам з Культурным цэнтрам «Корпус» і ініцыятывай «РосУзник» зарганізаваў у Менску сустрэчу, прысвечаную ўкраінскаму кінарэжысёру, сцэнарысту і пісьменніку Алегу Сянцову, якога асудзілі ў Расеі да 20 гадоў зняволення, паведамляе «Белсат».

Паводле следства, ён разам з украінцамі Аляксандрам Кольчанкам, Генадзем Афанасьевым і Аляксеям Чорным здзейснілі два тэрарыстычных акты і планавалі здзейсніць яшчэ два.

КУЛЬТУРОЛАГ МАКСІМ ЖБАНКОЎ ПРАЧЫТАЎ ЛЕКЦЫЮ ПРА ЎКРАІНСКІ КІНЕМАТОГРАФ І МЕСЦА СЯНЦОВА Ў ІМ. ФОТА – ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ/БЕЛСАТ

Пазней наведнікі Сянцова паглядзелі фільм «Гамэр». Каб яго зняць, Сянцоў прадаў машыну і камп’ютарны клуб.

«Гэта першая і апошняя на гэты момант паўнавартасная гатовая стужка. Сёння, на жаль, мы знаёмімся са страчаным аўтарам. Яго фільм – пасланне ўсяму чалавецтву», – прадстаўляў фільм Максім Жбанкоў.

КОЖНЫ АХВОТНЫ МОГ НАБЫЦЬ ТАКУЮ ФУТБОЛКУ. ГРОШЫ АД ПРОДАЖУ АРГАНІЗАТАРЫ АБЯЦАЛІ ПЕРАДАЦЬ СЯМ’І ПАЛІТЗНЯВОЛЕННАГА. ФОТА – ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ

Арганізатары падрыхтавалі паштоўкі, каб кожны ахвотны мог напісаць Сянцову:

«Лісты важныя, бо ў зняволенні нічога не адбываецца, няма эмоцыяў. Нават каляровымі алоўкамі забаронена карыстацца».

Яна Ганчарова – каардынатар праекту «РосУзнік» і праваабаронца ў «Human constanta» у Беларусі – вядзе перапіску з Алегам Сянцовым з дня яго арышту.

«Я пачала яму пісаць і вельмі пранікалася нязломнасцю яго духу, – кажа Ганчарова. – Цяпер Алег знаходзіцца на Ямале, як крымчанін ён цяжка пераносіць клімат. Алега на волі чакаюць двое дзяцей, сястра і старэнькая маці».

ЛІСТЫ МОЖНА ПІСАЦЬ ПА АДРАСЕ: ФКУ ВК-8, 629400, ЯМАЛА-НЕНЕЦКАЯ АЎТАНОМНАЯ АКРУГА, Г. ЛАБЫТНАНГІ, ВУЛ. ПАЎНОЧНАЯ, 33, СЯНЦОВУ АЛЕГ ГЕНАДЗЬЕВІЧУ. ФОТА –ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ/БЕЛСАТ

Ганчарова заклікае пісаць «пра што хочаце: апісваць падрабязна тое, што вакол вас, пісаць пра сябе».

«Гэта афарбуе турэмную руціну», – упэўненая Яна.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках