17 лiстапада 2023, Пятніца, 5:18
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура: Кліенты з Беларусі жадаюць набыць венесуэльскую крыптавалюту

11
Мадура: Кліенты з Беларусі жадаюць набыць венесуэльскую крыптавалюту
НІКАЛАС МАДУРА
ФОТА: REUTERS

Сярод замоўцаў - прадпрыемствы i фiзiчныя асобы.

Сертыфікаваныя запыты на куплю венесуэльскай крыптавалюты петро паступілі ад кліентаў з 127 краін з моманту старту продажаў лічбавай валюты ў паўднёваамерыканскай краіне. Пра гэта паведаміў кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура, сказана на афіцыйным сайце ўрада Баліварыянскай Рэспублікі, паведамляе ТАСС.

«Петра - гэта будучыня Венесуэлы і свету. [Гэтая крыптавалюта] звязаная з будучыняй эканомікі, вытворчасці і фінансамі ў нашым рэгіёне», - заявіў Мадура, выступаючы на цырымоніі ў венесуэльскай сталіцы Каракасе. Ён удакладніў, што агулам больш за 87,2 тысяч карыстальнікаў падалі запыты на куплю крыптавалюты, з якіх 3,52 тысячы - прадпрыемствы, а 83,76 тысяч - фізічныя асобы.

Як удакладніў Мадура, прапановы аб куплі петры паступілі з Аўстраліі, Нямеччыны, Беларусі, Бразіліі, Кубы ды Гішпаніі. Сярод замоўцаў таксама фігуруюць кліенты з ЗША, Францыі, Саудаўскай Арабіі ды іншых краін свету.

Петра - ўласная венесуэльская крыптавалюта, якая паступіла ў продаж 20 лютага, кошт адной яе адзінкі роўны кошту здабытай у краіне нафты. У пачатку мінулага тыдня Мадура паведамляў, што інвестары выказалі жаданне набыць петры на $735 млн. Кіраўнік дзяржавы дазволіў здабываць лічбавыя валюты на ўсёй тэрыторыі краіны, ухваліў прапанову Нацыянальнай асацыяцыі авіяліній дазволіць плаціць у петрах за ўсе іх паслугі, уключаючы куплю паліва. Акрамя таго, крыптавалюта будзе прымацца ў якасці аплатнага сродку за выкананне консульскіх паслуг, а таксама ў сферы турызму.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках