Пад Віцебскам выратавалі змерзлую ў аўто сям'ю з Нямеччыны
22- 27.02.2018, 11:25
- 38,199
МНС заклікае ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце, асабліва на далёкія адлегласці.
Сітуацыя адбылася на трасе ў Глыбоцкім раёне апоўначы ў панядзелак.
Выратавальнікі дапамаглі сям'і з Нямеччыны, якая ў 23-градусны мароз замерзла ў аўто на трасе Р-45 недалёка ад вёскі Празарокі, паведамляе «Салідарнасць».
У МНС патэлефанаваў бацька сямейства. Разам з ім у аўто знаходзіліся жонка і 3-гадовае дзіця. У Беларусі яны гасцявалі ў сяброў. Праз нізкую тэмпературу ў аўтамабілі замерзла дызельнае паліва.
Ратавальнікі адагналі аўто ў падраздзяленне МНС, дзе дапамаглі яго адрамантаваць. Замежнікам дапамаглі абагрэцца і адправілі на начлег.
Увесь тыдзень МНС у сувязі з нізкімі тэмпературамі рэкамендуе аўтамабілістам па магчымасці ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце, асабліва на далёкія адлегласці. Найперш гэта тычыцца аўтамабіляў з дызельным рухавіком.
Адзначым, што апошнія дні лютага і пачатак сакавіка не прынясуць пацяплення.