17 лiстапада 2023, Пятніца, 5:18
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Салігорскія маршруткі сталі перад райвыканкамам

14
Фотафакт: Салігорскія маршруткі сталі перад райвыканкамам

Кіроўцы абураныя «новаўвядзеннямі» ўладаў.

Сёння, 27 лютага, а 10.30 была прызначаная сустрэча прадстаўнікоў маршрутнага таксі са старшынём Салігорскага райвыканкама. Цяпер ідуць перамовы. Да чаго яны прывядуць, незразумела.

«Сёння на Бараўляны пайшла толькі адная маршрутка. Мы разумеем, што людзі туды едуць са сваёй бядой, таму адзін рэйс усё ж адправілі. Астатнія 20 аўто стаяць перад райвыканкамам. Якія будуць вынікі перамоў, пакуль сказаць не магу», - распавёў «Кур'еру» адзін з вознікаў.

Нагадаем, змены ў законе «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» ужо ўвайшлі ў дзеянне - 23 студзеня. А норма, якая тычыцца вознікаў, пачала дзейнічаць з 26 лютага.

Маршрутнікі цяпер не могуць выступаць аператарамі, будзе адзін аператар - дзяржаўная, зарэгістраваная ў Лагойскім раёне. Усё будзе праходзіць праз яе. Маршруткі павінны перамагчы ў конкурсе на перавозку, потым укласці дамовы з аператарам. Кошт праезду можа вырасці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках