17 лiстапада 2023, Пятніца, 5:16
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Акцыя даўжынёю ў чатыры гады»: мірны супраціў крымскіх татараў

3
«Акцыя даўжынёю ў чатыры гады»: мірны супраціў крымскіх татараў

Ва Украіне і свеце адзначылі Дзень супраціву Крыму расейскай акупацыі.

26 лютага ва Украіне адзначалі «Дзень супраціву Крыму расейскай акупацыі». У гэты дзень у 2014 годзе тысячы крымчукоў выйшлі на плошчу ля сцен Вярхоўнай Рады Крыму на мітынг за тэрытарыяльную цэласнасць краіны. Тады мітынгоўцам супрацьстаялі прарасейскія актывісты. У сацсетках узгадваюць падзеі чатырохгадовай даўніны і разважаюць пра будучыню, піша «Крым. Реалии».

Учора з самай раніцы крымчукі аднаўлялі ў памяці стужку падзей, якія адбываліся ў тыя лютаўскія дні 2014 года.

Акцыі, прымеркаваныя да «Дня супраціву Крыму расейскай акупацыі», прайшлі не толькі ва Украіне, але і ў многіх краінах свету.

І толькі ў Крыме ў гэты дзень ніякіх масавых акцый, прымеркаваных да гадавіны падзей 2014 года, не праводзілася - ва ўмовах жорсткага кантролю з боку расейскіх сілавікоў гэта проста немагчыма.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках