23 красавiка 2024, aўторак, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цікава, што б сказалі айцы-заснавальнікі БНР?

5
Цікава, што б сказалі айцы-заснавальнікі БНР?
Яўген Афнагель

Нагадаю некаторым, каб не забыліся, што святкуем.

25 сакавіка 1918 года Рада БНР прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату. Беларусь абвяшчалася незалежнай дзяржавай. Было агучанае палітычнае патрабаванне перагледзіць умовы Брэсцкага міру з улікам інтарэсаў беларусаў. Былі акрэсленыя межы новай дзяржавы.

Нікому з лідэраў БНР, думаю, не прыйшло б нават у галаву, згаджацца з прыніжальнымі прапановамі той ці іншай акупацыйнай улады, якія тады юрыдычна былі на тэрыторыі Беларусі. Ніхто б усур'ёз не абмяркоўваў ідэі кшталту «а давайце вы абмяжуецеся Менскам ці Горадняй і адмовіцеся ад усяго астатняга», «а давайце мы дазволім вам займацца культурай ці асветай, а вы не будзеце высоўваць палітычныя патрабаванні» і г.д.

Трэцяя Устаўная грамата была не апошняй. Рада БНР працягвала працу і пасля таго, як была вымушаная пакінуць Менск. У тым жа 1918 годзе у Пятай Устаўнай грамаце прагучаў рашучы заклік да выступлення супраць савецкай улады, да абароны БНР. Пасля была партызанская барацьба з бальшавікамі, вызваленне Палесся Булак-Балаховічам, гераічны Слуцкі збройны чын. Вынік — зараз мы маем сваю дзяржаву.

Цікава, што б сказалі айцы-заснавальнікі БНР, тыя, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля сённешняй незалежнай Беларусі, калі б даведаліся, што праз сто год некаторыя іх нашчадкі, якія называюць сябе патрыётамі, нацыяналістамі, так лёгка гатовыя былі адмовіцца ад палітычнага складніка святкавання сёлетняга юбілею?

Улады вымушаныя ісці на саступкі па Дню Волі і пойдуць на іх. Але для гэтага патрэбная цвёрдая і рашучая пазіцыя ўсіх арганізатараў акцыі 25 сакавіка. Палітычны складнік святкавання #БНР100 — масавае святочнае шэсце па цэнтральнаму праспекту Менска — гэта дэманстрацыя нашай гатоўнасці бараніць незалежнасць краіны. Пакуль што мы можам мірным шляхам пераканаць ворагаў Беларусі, што сюды лезці ня варта. Калі не праявім цвёрдасць, святкаваць у хуткім часе ня будзе чаго.

Яўген Афнагель, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках