З магчымага стваральніка біткойна патрабуюць $10 мільярдаў
4- 27.02.2018, 12:14
- 16,197
Спадкаемцы хочуць вярнуць грошы.
У 2016 годзе аўстралійскі бізнэсовец Крэйг Райт заявіў, што ён з'яўляецца тым самым міфічным Сатосі Накамата, стваральнікам крыптавалюты біткойн, піша onliner.by.
Некаторыя мяркуюць, што гэта праўда, іншыя ставяцца да пададзеных довадаў скептычна. Цяпер Райт зноў трапіў у навіны, аднак гэтым разам праз судовы пазоў, пададзены супраць яго прадстаўнікамі IT-кансультанта Дэйва Клеймана.
Мяркуецца, што цяпер нябожчык Клейман наўпрост датычны да стварэння самай папулярнай крыптавалюты. Не выключаюць таксама, што за псеўданімам Сатосі Накаото хаваецца два чалавекі - Клейман і Райт.
Прадстаўнікі Клеймана падалі ў суд, заявіўшы, што аўстралійскі бізнэсовец прысвоіў ад 550 тысяч да 1,1 млн біткойнаў, што ў пералічэнні на рэальныя грошы складае $5-10 млрд. Нашчадкі патрабуюць вярнуць сродкі. У прадстаўленых дакументах падаюцца довады таго, што Райт валодае такімі актывамі. Сярод іншага ёсць папера, у якой фігуруе сума 300 тысяч біткойнаў Клеймана, якія знаходзяцца на захоўванні ў Райта.
Якія перспектывы ў гэтага судовага пазову, пакуль невядома.