17 лiстапада 2023, Пятніца, 5:17
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У віскі Johnnie Walker з'явілася «сяброўка» - Jane Walker

2
У віскі Johnnie Walker з'явілася «сяброўка» - Jane Walker

Адзін даляр з кожнай бутэлькі пойдзе ў арганізацыі, якія дапамагаюць жанчынам.

Брытанскі вытворца спіртных напояў Diageo прэзентаваў Jane Walker - «жаночую» версію вядомага скотчу Johnnie Walker. Як паведаміў Bloomberg, агульная колькасць «жаночага» скотчу складзе 250 тысяч бутэлек.

Абмежаваная серыя віскі паступіць у продаж у сакавіку. З кожнай прададзенай бутэлькі Diageo накіруе па адным даляры ў арганізацыі, якія дапамагаюць жанчынам.

Аб планах Diageo запусціць лінію алкаголю з Jane Walker паведамлялася яшчэ ў студзені. Кампанія адзначыла, што актыўна выступае за гендэрную роўнасць на працоўным месцы.

Віцэ-прэзідэнт кампаніі Стэфані Якобі (Stephanie Jacoby) распавяла Bloomberg, што Diageo мае намер павялічыць колькасць жанчын-супрацоўніц. Да красавіка кіраўніцтва кампаніі будзе напалову складацца з жанчын, адзначыла яна.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках