Юнкер: Сербія стане чальцом ЕЗ пасля развязання спрэчкі з Косавам
1- 27.02.2018, 14:00
- 7,434
ФОТА: AP
Сербія павінна развязаць спрэчку з Косавам у рамках сваёй заяўкі на ўступленне ў Еўрапейскі Звяз.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер на прэс-канферэнцыі ў Белградзе, піша ""Европейская правда".
"Мы хацелі б, каб Бялград нармалізаваў дачыненні з Прышцінай у рамках юрыдычна абавязвальнага пагаднення. Мы не можам дыктаваць дакладныя ўмовы і рамкі гэтага пагаднення, сербы і Прышціна павінны дамаўляцца самі", - сказаў Юнкер.
"Сербія з'яўляецца часткай Еўропы, і таму, калі ўмовы будуць выкананыя, Сербія, відавочна, стане чальцом Еўразвязу", - дадаў прэзідэнт Еўракамісіі.
Як вядома, ЕЗ вядзе перамовы аб уступленні з Сербіяй з 2014 года, але Брусэль падкрэслівае, што аніводзін будучы чалец ЕЗ не можа мець тэрытарыяльныя або памежныя спрэчкі.
Сербія не прызнае незалежнасці Косава, абвешчанай у 2008 годзе. Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч намагае: усякае будучае пагадненне з Косавам павінна быць вынікам кампрамісу.