17 лiстапада 2023, Пятніца, 5:17
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як страйкуюць маршрутнікі ў Слуцку і Салігорску

5
Фотафакт: Як страйкуюць маршрутнікі ў Слуцку і Салігорску

Перавознікі ў абодвух гарадах скасавалі сёння рэйсы.

Праз змену правілаў пасажырскіх перавозак многія фірмы скасавалі маршруткі з шэрагу гарадоў у Менск. Так, скасавалі ўсе маршруткі ў Полацк, Салігорск, Слуцк, Капыль, Любань і Лунінец, праблемы ў Лідзе. У Лепелі пасажыры штурмуюць касы аўтавакзала - у Менск ходзяць толькі два аўтобусы на дзень, піша kp.by.

Раніцай 27 лютага кіроўцы ў Слуцку і Салігорску прыехалі на цэнтральныя аўтавакзалы гэтых гарадоў. Але ў рэйсы не паехалі - асцерагаюцца санкцый з боку дзяржавы.

КІРОЎЦЫ Ў СЛУЦКУ НЕ ПАЕХАЛІ Ў РЭЙС. ФОТА: САЦСЕТКІ.
ПРЫВАТНЫЯ МАРШРУТКІ СТАЯЦЬ НА ЦЭНТРАЛЬНЫХ АЎТАВАКЗАЛЕ Ў СЛУЦКУ - НА РЭЙС СЁННЯ НІХТО НЕ ВЫЙШАЎ. ФОТА: САЦСЕТКІ.
ГЭТА АЎТОБУСЫ ДЗЯРЖАЎНАГА ПЕРАВОЗЧЫКА - АДЗІНАЯ МАГЧЫМАСЦЬ ДАБРАЦЦА Ў МЕНСК. ФОТА: САЦСЕТКІ.
МАРШРУТКІ СТАЯЦЬ НА АЎТАВАКЗАЛЕ Ў САЛІГОРСКУ - НА РЭЙС НІХТО НЕ ВЫЙШАЎ. ФОТА: САЦСЕТКІ.
МАРШРУТКІ СТАЯЦЬ НА АЎТАВАКЗАЛЕ Ў САЛІГОРСКУ - НА РЭЙС НІХТО НЕ ВЫЙШАЎ. ФОТА: AUTORUN.BY.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках