Стала вядома, якім будзе надвор'е ў апошні дзень зімы
- 27.02.2018, 15:24
- 12,708
Заўтра чакаюцца завеі.
28 лютага варункі надвор'я Беларусі будуць вызначаць франтальныя раздзелы, якія змяшчаюцца з Украіны, уначы на поўначы краіны захаваецца ўплыў халоднага антыцыклону, паведамляе pogoda.by.
Чакаецца воблачная, уначы з прасвятленнямі. Уначы на паўднёва-ўсходняй палове краіны, раніцай і ўдзень, на значнай частцы тэрыторыі, снег, месцамі завіруха. На асобных адцінках дарог галалёдзіца.
Вецер паўночна-ўсходні, усходні, парывісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да -18..-24°С, на поўначы краіны, пры прасвятленнях, -25..-27°С, на поўдні -13..-17°С. У другой палове дня маразы аслабеюць да -9..-15°С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба расці, удзень - слаба падаць.