Расея з 1 сакавіка забараняе ўвоз мяса з аднаго з прадпрыемстваў Беларусі
2- 27.02.2018, 16:34
- 16,480
У мясе знайшлі антыбіётыкі.
Рассельгаснагляд з 1 сакавіка забараняе ўвоз мяса са Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната Беларусі. З 27 лютага на пастаўкі з 9 прадпрыемстваў уведзены ўзмоцнены лабараторны кантроль.
Як паведамляе interfax.by са спасылкай на службу, увоз прадукцыі Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната забаронены ў сувязі з тым, што ў астуджанай ялавічыне паўторна выяўленыя рэшткі антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы.
Праз парушэнні ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ўведзены ў дачыненні да прадукцыі Бабруйскага мясакамбіната (выяўленне рэшткаў антыбіётыкаў у ялавічыне), кампаніі «Белавежскія сыры» (выяўленне цыпрафлаксацыну ў сыроватцы), ТАА ГолПолТорг» (перавышэнне бактэрый групы кішачнай палачкі ў ялавічыне), кампаніі «Мінюка» (выяўленне антыбіётыкаў у ялавічыне), кампаніі «Мілкавіта» (выяўленне сульфаметазіну і трыметапрыму ў згушчаным малацэ), Нясвіжскага завода дзіцячага харчавання (выяўленне сухога малака ў ультрапастэрызаваным пітным малацэ), Слуцкага мясакамбіната (выяўленне антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы ў ялавічыне), кампаніі «Здравушка-мілк» (выяўленне антыбіётыка ў сыроватцы), Аршанскага малочнага камбіната (выяўленне антыбіётыкаў у згушчаным малацэ).
Рассельгаснагляд таксама праінфармаваў кампетэнтную структуру Беларусі аб двух выпадках фальсіфікацыі сыроў Шчучынскага масласырзавода расліннымі тлушчамі.