Лукашэнка прызначыў трох суддзяў Вярхоўнага суда
15- 27.02.2018, 17:07
- 15,920
Дыктатар падпісаў адпаведны ўказ.
Лукашэнка 27 лютага падпісаў указ №88 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў», паведамляе БелТА.
Суддзямі Вярхоўнага суда з наступным узгадненнем гэтага прызначэння з «саветам рэспублікі» «нацыянальнага сходу» прызначаныя Ігар Калеснік і Таццяна Мікаленка.
Канстанцін Харытанюк прызначаны суддзём Вярхоўнага суда бестэрмінова з наступным узгадненнем прызначэння з «саветам рэспублікі».
Старшынём Магілёўскага абласнога суда стаў Ігар Прашко, ягонай намесніцай - Святлана Бурак.
Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасадаў суддзі і старшыні розных судоў у рэгіёнах Беларусі.