Суд у Празе вызваліў лідара сірыйскіх курдаў
1- 27.02.2018, 17:53
- 8,221
ФОТА: GETTY IMAGES
67-гадовы Саліх Муслім быў затрыманы 25 лютага ў Празе.
Пражскі суд вызваліў аднаго з лідараў сірыйскіх курдаў, былога сустаршыню курдскай партыі "Дэмакратычны саюз" Саліха Мусліма. Пра гэта ў аўторак, 27 лютага, паведаміў адвакат курдскага палітыка Міраслаў Круціна, паведамляе "Нямецкая хваля".
Турцыя абурана адрэагавала на пастанову чэшскіх уладаў: афіцыйны прадстаўнік урада краіны назваў вердыкт суда "відавочнай падтрымкай тэрарызму".
67-гадовы Саліх Муслім быў затрыманы 25 лютага ў Празе ў сувязі з тым, што ягонае імя было ўнесенае Анкарой у базу Інтэрпола. У Турцыі курдскага палітыка абвінавачваюць у тэрарызме, і ўлады краіны намагаюць на ягонай экстрадыцыі.
"Дэмакратычны саюз" у Турцыі ўважаецца за тэрарыстычную арганізацыю
Раней агенцтва Reuters паведаміла, што пытанне экстрадыцыі палітыка будзе развязанае падчас кансультацый паміж кіраўнікамі МЗС Турцыі і Чэхіі. Саліх Муслім паабяцаў супрацоўнічаць у гэтым пытанні з чэшскімі ўладамі.
"Дэмакратычны саюз" у Турцыі ўважаецца за сірыйскае аддзяленне Курдскай працоўнай партыі (КРП), прыхільнікі якой зазнаюць пераследы і рэпрэсіі. У адрозненне ад КРП, "Дэмакратычны саюз" прызнаецца тэрарыстычнай арганізацыяй толькі турэцкімі ўладамі. Курдскім ваенізаваным фармаванням "Атрады народнай самаабароны" (YPG), якія з'яўляюцца ваенным крылом партыі, надаюць падтрымку ЗША.