17 лiстапада 2023, Пятніца, 5:18
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Рым, пакрыты снегам, ператварыўся ў казачную дэкарацыю

1
Фотафакт: Рым, пакрыты снегам, ператварыўся ў казачную дэкарацыю

У ноч на панядзелак у Рыме ўпершыню за шэсць гадоў выпаў снег.

Тэмпература таксама ўпала на 10 градусаў ніжэй за норму: уначы зніжаецца да -5°C, а ўдзень складае ад 0°C да +3°C, піша zn.ua.

Праз снегапад істотна абцяжараны вулічны рух. Гарадскія ўлады адмянілі ўрокі ў школах, змянілі графік работы грамадскага транспарту, да расчысткі вуліц ад снегу прыцягнутыя вайскоўцы.

Ля рымскага аэрапорта Ф’юмічына, найбуйнейшага ў Італіі, працуе толькі адна ўзлётна-пасадачная паласа з чатырох. Другі рымскі аэрапорт Чампіна ўсю ноч быў закрыты.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках