Міністр адукацыі Карпенка: Нам цікавы досвед Расеі
41- 27.02.2018, 18:16
- 20,040
ФОТА: GOLK.BY
Беларусь будзе выкарыстоўваць расейскі досвед у адукацыі.
Беларусь зацікаўленая ў досведзе Расеі ў пытаннях падтрымкі таленавітай моладзі і прагназавання патрэбнасці ў кадрах, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка, паведамляе БелТА.
«Павінен адзначыць, што Расея зрабіла значны крок наперад у гэтым пытанні. Нас вельмі ўразіла тая праца, якая вядзецца ў адукацыйным цэнтры «Сірыус» у Сочы. Думаю, што мы маглі б наладзіць супрацоўніцтва з гэтым цэнтрам, магчыма, праз нейкія сумесныя праграмы. Досвед Расеі ў гэтым напрамку нам цікавы. Перад намі стаіць задача стварэння ў Беларусі дзіцячага тэхнапарку, дзе будуць прымяняцца падыходы, звязаныя з ранняй прафарыентацыяй моладзі і ўключэннем іх у будучую прафесію», - сказаў Ігар Карпенка.
«Нам цікавы досвед Расеі і ў прагназаванні патрэбы ў кадрах», - адзначыў міністр.