ЗША ў 2019 годзе абыдуць РФ у вытворчасці сырой нафты
4- 27.02.2018, 18:40
- 10,535
Гэта тлумачыцца ростам здабычы сланцавага паліва ў ЗША.
Міжнароднае энэргетычнае агенцтва (МЭА) паведаміла, што Злучаныя Штаты ў 2019 годзе абгоняць Расею як найбуйнейшы ў свеце вытворца сырой нафты, паведамляе «Радио Свобода».
Гэта тлумачыцца ростам здабычы сланцавага паліва ў ЗША. Выканаўчы дырэктар МЭА Фаціх Бірал заявіў пра гэта ў Токіа 27 лютага, пасля таго як у канцы 2017 года вытворчасць нафты ў ЗША вырасла больш чым на 10 мільёнаў барэляў у дзень у першы раз з 1970-х гадоў, абагнаўшы найбуйнейшага экспарцёра нафты - Саудаўскую Арабію.
Адміністрацыя энэргетычнай інфармацыі ЗША заявіла, што да канца 2018 года аб'ём вытворчасці ў краіне перавысіць 11 мільёнаў барэляў у дзень. Узровень здабычы ў Расеі трохі ніжэйшы за гэтую адзнаку.
Рост здабычы ў ЗША адбываецца ў той час, калі іншыя буйныя вытворцы адмаўляюцца ад нафтараспрацовак, каб падтрымліваць узровень коштаў. Амерыканская нафта таксама ідзе на экспарт, зніжаючы долю АПЕК і Расеі на сусветным рынку.
Бірал паведаміў агенцтву Reuters, што не чакае зніжэння здабычы нафты ў ЗША найбліжэйшыя чатыры-пяць гадоў.