Кошты нафты працягваюць зніжацца
3- 27.02.2018, 19:53
- 12,524
Кошты на «чорнае золата» зніжаюцца на фоне прагнозу кіраўніка МЭА.
Кошты на «чорнае золата» эталонных марак падчас таргоў удзень у аўторак працягваюць умерана зніжацца, адлюстроўваючы занепакоенасць «быкоў» каментарамі дырэктара Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (МЭА) пра хуткае лідарства ЗША ў аб'ёмах здабычы «чорнага золата».
На 19:44 паводле менскага часу кошт травеньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь гатунку Brent апусціўся на 0,81% да $66,98 за барэль.
Выканаўчы дырэктар Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (МЭА) Фаціх Бірал заявіў раней у аўторак, што ЗША апярэдзяць найбуйнейшага ў свеце нафтаздабытчыка - Расею - ужо ў наступным годзе, калі не ў гэтым.
«Злучаныя Штаты вельмі хутка стануць нафтаздабытчыкам нумар адзін», - сказаў Бірал.
Ён таксама не чакае зніжэння здабычы ў ЗША і ў далейшым, на працягу наступных чатырох-пяці гадоў.
На фоне гэтага інвестары цяпер звернуць дадатковую ўвагу на звесткі пра запасы нафты ў ЗША. У сераду Амерыканскі інстытут нафты (API) і Мінэнэрга краіны абнародуюць свае звесткі пра ўзровень гэтых запасаў за мінулы тыдзень. Паводле прагнозаў аналітыкаў, яны павялічыліся на 2,7 барэляў, або на 0,6%, да 423,2 барэляў.