Знік аператар фільма «ГараШ» Аляксандр Крупіна
- 28.02.2018, 10:23
- 16,599
Ён з 17 лютага не выходзіць на сувязь.
Знік аператар і кліпмэйкер Аляксандр Крупіна. Маладзён не выходзіць на сувязь з 17 лютага.
Як напісаў у «Фэйсбуку» ягоны сябар Зміцер Афанасенка, сваякі зніклага падалі заяву ў міліцыю.
Афанасенка распавёў «Радыё Свабода», што ў міліцэйскіх і шпітальных навінах зніклы не значыцца.
Аляксандр Крупіна вядомы як аператар і стваральнік студыі «КапканFilm». Разам з рэжысёрам Андрэем Курэйчыкам ён здымаў фільм «ГараШ», які выйшаў у 2015 годзе.