«Перамога»: «Мілкавіта» адмовілася ад пазоваў да 205 сваіх работнікаў
1- 28.02.2018, 12:09
- 8,809
Інтарэсы чатырох рабочых прадстаўляў незалежны прафзвяз РЭП.
У судзе ў Гомелі 28 лютага аднавілі разгляд справы аб вялікай нястачы на «Мілкавіце». Працэс пачаўся ў траўні 2017 года, але быў прыпынены - пракуратура намагала на правядзенні праверкі на прадпрыемстве, піша tut.by.
На сённяшнім пасяджэнні «Миілкавіта» адмовілася ад усіх раней заяўленых пазоўных патрабаванняў да супрацоўнікаў. Інтарэсы чатырох рабочых, адказчыкаў у судзе прадстаўляў незалежны прафзвяз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).
Паводле пазову 6 лютага 2017 года на «Мілкавіце» правялі інвентарызацыю малака-сыравіны, у выніку якой выявілі нястачу абястлушчанага малака, сыравіннага малака базіснай тлустасці, сыроваткі на суму 141 553 рублі. Нястача, згодна з дакументам, утварылася з 1 лістапада да 5 лютага 2016 года. Прычынай нястачы называецца «недастатковы кантроль матэрыяльна адказных асоб за перамяшчэнне сыравіны з прыёмкі прадпрыемства ў цэх і выпуску гатовай прадукцыі». Матэрыяльна адказнымі асобамі, паводле заявы, з'яўляюцца ўсе работнікі цэха, з якімі ўкладзеная дамова калектыўнай адказнасці.
Паводле дамовы, сума нястачы павінна быць пароўну падзеленая паміж усімі работнікамі цэха - на кожнага прыпадае блізу 690 рублёў. Супрацоўнікі, са слоў адміністрацыі, адмовіліся добраахвотна кампенсаваць шкоду. Прадпрыемства пайшло ў суд.
- Безумоўна, сітуацыя, якая склалася на прадпрыемстве вясной мінулага года, няпростая і неадназначная, - растлумачыў сёння галоўны інжынер «Мілкавіты» Віталь Нікулін. - Разам з тым, ёсць дакументы, на падставе якіх мы працуем, - гэта калектыўная дамова і статут прадпрыемства. І ў тых абставінах мы павінны былі дзейнічаць строга ў рамках дзейнага заканадаўства. У кожным выпадку, мы б ніколі не пакінулі нашых людзей без падтрымкі і дапамогі і разгледзелі б пытанне на карысць сваіх работнікаў і з мінімальнымі стратамі.
Нагадаем, што позвы атрымалі ўсе працаўнікі аднаго з цэхаў «Мілкавіты» незалежна ад пасады: ад простых працоўных да прыбіральшчыц і ІТР. Усяго - 205 работнікаў кампаніі - і сапраўдныя, і тыя, хто ўжо даўно змяніў месца працы. Агульная сума нястачы, якую патрабаваў кампенсаваць завод, - 141,5 тысячы рублёў.
Са слоў кіраўніцтва, нястача ўтварылася за тры месяцы, аднак як так атрымалася і куды сыравіна дзелася, супрацоўнікам так і не патлумачылі.