17 лiстапада 2023, Пятніца, 5:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы аб'яднаюць дзве найбуйнейшыя нафтаперапрацоўчыя кампаніі

У Польшчы аб'яднаюць дзве найбуйнейшыя нафтаперапрацоўчыя кампаніі
ФОТА: FACEBOOK.COM/PG/ORLEN.OFFICIAL

Польскі паліўны рынак чакаюць вялікія змены.

Нафтаперапрацоўчая кампанія PKN Orlen супольна з Міністэрствам энэргетыкі Польшчы падпісалі дамову аб намерах пачаць працэс зліцця PKN з другой нафтавай кампаніяй - Lotos S.A, паведамляе "Польскае радыё".

У рамках угоды PKN Orlen плануе выкупіць акцыі ў акцыянераў Lotos, у тым ліку ў нацыянальнай скарбніцы, якая мае 53,19% акцый. Такім чынам, будзе створаны новы найбуйнейшы канцэрн, які будзе кантраляваць нафтаперапрацоўчую галіну. Зліццё кампаній наступіць пасля таго, як сваю згоду дадуць органы абароны канкурэнцыі.

Паводле прадстаўнікоў PKN Orlen, зліццё кампаній адбудзецца цягам 15 месяцаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках