Забаставалі кіроўцы маршрутак ў Бабруйску
10- 28.02.2018, 14:21
- 18,879
Маршрутнікі скасавалі рэйсы і сабраліся на аўтавакзале горада.
Праз змену правілаў пасажырскіх перавозак многія фірмы скасавалі маршруткі з шэрагу гарадоў у Менск. Так, скасавалі ўсе маршруткі ў Полацк і Наваполацк, Салігорск, Слуцк, Капыль і Лунінец, праблемы ў Лідзе. У Лепелі пасажыры штурмуюць касы аўтавакзала - у Менск ездзяць толькі два аўтобусы на дзень, піша kp.by.
28 лютага кіроўцы ў Бабруйску прыехалі на аўтавакзал гэтага горада. Але ў рэйсы не паехалі - асцерагаюцца санкцый з боку дзяржавы. Скасаваныя рэйсы фірмы «Магніт Плюс» - у Віцебск і Магілёў, а таксама рэйс Бабруйск - Менск перавозчыка «Картэс».



