17 лiстапада 2023, Пятніца, 5:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыёт Андрэй Бяляўскі абскардзіў прысуд «за патрон»

8
Патрыёт Андрэй Бяляўскі абскардзіў прысуд «за патрон»
АНДРЭЙ БЯЛЯЎСКІ
ФОТА: ВОЛЬГА ШУКАЙЛА, TUT.BY

Суд вынес неадэкватнае ўчынку пакаранне.

Былы фігурант «справы патрыётаў» Андрэй Бяляўскі падаў апеляцыйную скаргу на прысуд Ленінскага раённага суда Менска, які прысудзіў яго да аднаго году «хатняй хіміі» за захоўванне аднаго патрона, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Бяляўскі і ягоны адвакат мяркуюць, што год абмежавання волі, хоць і без накіравання ў выпраўленчую ўстанову - гэта вельмі жорсткае і неадэкватнае ўчынку пакаранне.

Разгляд апеляцыйнай скаргі ў Менскім гарадскім судзе прызначаны на 27 сакавіка.

Нагадаем, Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 21 сакавіка і абвінавачаны паводле ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэксу - «навучанне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках» і арт.287 Крымінальнага кодэксу - «стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання». Адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе 2 чэрвеня пасля спынення справы паводле арт.293 Крымінальнага кодэкса. Падчас ператрусу адразу пасля затрымання ў яго быў знойдзены баявы патрон.

Як толькі ў канцы лістапада Следчы камітэт спыніў справу «аб незаконным узброеным фармаванні», у дачыненні да Бяляўскага была заведзеная новая справа - аб захоўванні боепрыпасаў (ч.2 арт.295 КК РБ). 12 снежня Следчы камітэт выставіў хлапцу абвінавачванне, а роўна праз месяц, 12 студзеня, у судзе Ленінскага раёна быў агучаны прысуд паводле гэтай справы. Суддзя Марына Запаснік прызнала Бяляўскага вінаватым у ч.2 арт.295 Крымінальнага кодэкса («Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў») і прызначыла пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Менавіта такое пакаранне запрасіў напярэдадні пракурор Аляксей Кісляк. Адвакат, у сваю чаргу, намагаў на тым, што захоўванне патрона не можа насіць вялікай грамадскай небяспекі, і прасіў ужыць больш мяккае пакаранне праз выкарыстанне арт.70 Крымінальнага кодэкса, то бок, прызначыць пакаранне, ніжэйшае за мінімальнае (напрыклад, штраф).

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках