Праезд у маршрутках да Менска падаражэе?
29- 28.02.2018, 16:18
- 23,142
Прыватныя перавозчыкі цяпер павінны працаваць паводле новых правілаў.
З 26 лютага прыватныя нерэгулярныя перавозчыкі павінны працаваць паводле новых правілаў: укладаць дамовы з аператарам, адпраўляцца толькі з аўтавакзала і ездзіць паводле зацверджанага раскладу і маршруту. Чым гэта абернецца для пасажыраў, даведвалася карэспандэнтка «ВГ».
Што змянілася для прыватнікаў
Новаўвядзенні, прынятыя зменамі ў закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» і пастановай Мінтранса №7, закранулі ў асноўным маршруткі, якія выконваюць нерэгулярныя перавозкі, але фактычна ездзяць у канкрэтны час і адным і тым жа маршрутам. Пад гэтую катэгорыю трапілі, да прыкладу, маршруткі на Менск, большасць з якіх адпраўляецца з чыгуначнага вакзалу.
Цяпер прыватнікі, якія хочуць выконваць міжнародныя, міжгароднія, прыгарадныя ці гарадскія пасажырскія перавозкі, павінны ўкладаць дамову з аператарам або заказчыкам (Мінтранс або выканкамы) і накіроўваць сваю прапанову на конкурс-тэндэр (на конкурсе ўлічваецца колькасць аўтапарка перавозчыка, досвед працы фірмы, камфартабельнасць транспарту, стаж кіроўцаў і іх парушэнні ПДР). Таксама трэба даць расклад руху з указаннем часу выезду і прыбыцця і маршруту. Забіраць пасажыраў або высаджваць іх можна толькі з аўтавакзала або ў спецыяльна прызначаных месцах. У маршрутках павінны быць устаноўленыя касавыя апараты і адмысловыя прылады, з дапамогай якіх падатковая бачыць, колькі квіткоў прададзена. Гэтая інфармацыя будзе і ў Транспартнай інспекцыі. Калі не выйшаў у рэйс, з'ехаў з маршруту і гэта ўвайшло ў звычку, пазбавяць маршруту, а фірма або ІП заплацяць штраф і рызыкуюць застацца без транспарту.

Да нерэгулярных належаць толькі заказныя перавозкі (абслугоўванне вяселляў, пахаванні, дастаўка працоўных да месца працы і назад, у камандзіроўку, турпаездкі, паездка групы з адной мэтай) і таксоўкі. У гэтым выпадку перавозчык павінен толькі паведаміць выканкам аб сваёй дзейнасці. Праца нерэгулярных перавозчыкаў вызначаецца замовай-нарадам, растлумачыў намеснік начальніка філіяла Транспартнай інспекцыі Гарадзенскай вобласці Іван Малеўскі.
Перавозчыкі выйшлі на працу на свой страх і рызыку
Новаўвядзенні выклікалі рэзананс сярод прыватнікаў. Яны ўпэўненыя, што праз гэта моцна падаражэе праезд у маршрутках, а кліентаў яны страцяць. У панядзелак, 26 лютага, частка перавозчыкаў адмовілася працаваць, астатнія выйшлі ў рэйсы на свой страх і рызыку, бо цяпер нерэгулярных перавозчыкаў могуць аштрафаваць. Больш за 50 фірмаў ужо атрымалі паведамленні з папярэджаннямі пра змены ў заканадаўстве і пра адказнасць за незаконную перавозку пасажыраў.
- У новых варунках лягчэй працаваць не будзе. Каб адпраўляцца з аўтавакзала, трэба ўкладаць дамову і плаціць кожны раз за ўезд - выезд 12 рублёў, яшчэ 3% - за тое, што разлік будзе безнаяўны. Плюс 15% - з пасажыраў. Акрамя таго, патрэбныя адмысловыя тэлефоны, каб са спадарожніка нас можна было кантраляваць, едзем мы ў час і зададзеным маршрутам, - распавёў адзін з кіроўцаў маршруткі на Менск.

Цяпер прыватнікі забіраюць кліентаў з найбліжэйшых да іх дома прыпынкаў, а ўвечары спыняюцца ў зручных месцах. Цяпер жа пасадка-высадка пасажыраў будзе прывязаная да аўтавакзала. Да таго ж дабрацца на такіх маршрутках у Менск можна за 3,5 гадзіны, у той час як рэгулярныя перавозчыкі едуць блізу 5 гадзін. Ёсць пытанне і з размяшчэннем: у Менску ўсяго адзін аўтавакзал, прыпыняцца там усё маршруткі не змогуць. Акрамя таго, за бортам апынуцца ІП, у якіх адзін аўтамабіль, бо канкурыраваць з фірмамі, дзе вялікі аўтапарк, ужо не змогуць.
- Прыватнікі маршруты свае накаталі, а цяпер нам трэба аддаць сваіх кліентаў. Вось кіроўца. - Паказвае на маршрутку адзін з кіроўцаў на чыгуначным вакзале. - Да яго людзі як мухі ляцяць, ён размовамі, цукеркамі прыцягвае, дык у яго загрузка 15 чалавек, у мяне пакуль 2. І ўсё адно паеду, а другі - наўрад ці.
Са слоў прыватнікаў, яны, як і іншыя перавозчыкі, плацяць падаткі, двойчы на год праходзяць тэхагляд, афармляюць страхоўку на транспарт і страхуюць пасажыраў. Маюць свой аўтапарк і аўтамабілі - як правіла, амаль новыя і камфартабельныя: ёсць Wi-Fi, зарадка для тэлефона, тэлевізар. У выпадку паломкі аўто ёсць чым замяніць, у крайнім выпадку пасадзяць..