17 лiстапада 2023, Пятніца, 5:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 сакавіка ў Менску касуюцца трамваі да вакзала

1
З 1 сакавіка ў Менску касуюцца трамваі да вакзала

Адначасова ўводзіцца часовы аўтобусны маршрут.

З 1 сакавіка да 14 верасня на вуліцах Ульянаўскай і Першамайскай на адцінку ад Чапаева да Бабруйскай касуецца праца трамвайных маршрутаў №1, 4, 7, піша the-village.me.

Адначасова ўводзіцца часовы аўтобусны маршрут №901 «Дружная - Камароўскі рынак».

Трамвайны рух на вакзал закрылі з 1 лютага 2015 г - тады транспартнікі абяцалі, што зноў запусцяць вагоны ў сакавіку 2017-га, а заадно адрамантуюць шляхі на вуліцы Кастрычніцкай. Але пазней вызначылі Кастрычніцкай трамваі не пускаць зусім, а рамонт шляхоў на Бабруйскай перанесці яшчэ на год. Таму аднавілі трамвайны рух толькі 1 верасня 2017-га.

Асноўнай прычынай, якой у 2015 годзе патлумачылі закрыццё трамвайнага руху да разваротнага кальца на плошчы Мяснікова, сталі работы па ўзвядзенню перасадачнага вузла паміж 1-й і 3-й лініямі метро, а дакладней пешаходнага тунэлю, які злучае будаўніцтва станцыі «Вакзальная» са станцыяй «Плошча Леніна» і чыгуначным вакзалам. У сувязі з гэтымі працамі давялося дэмантаваць частку трамвайнага палатна ля чыгуначнага вакзалу. Цяпер жа трамвайны рух закрываюць для рамонту саміх шляхоў. Зрабіць гэтыя работы адначасова з нейкіх прычын не здолелі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках