17 лiстапада 2023, Пятніца, 5:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочца пра фота з людзьмі ў каўшы экскаватара: Кіроўца выратаваў людзей!

11
Відавочца пра фота з людзьмі ў каўшы экскаватара: Кіроўца выратаваў людзей!

Разлілася Прыпяць і заліла бераг, таму людзям даводзілася ісці па ледзяной вадзе.

Калі пераправа побач з надтрэснутым мостам праз Прыпяць яшчэ працавала, а ўзровень вады не дазваляў падабрацца да берага, хтосьці наважыўся падвезці людзей да катэраў...у каўшы экскаватара! Гэта захавалі на фота, і здымак стаў шпацыраваць у інтэрнэце, піша kp.by.

- Такой каманды ніхто не даваў і даць не мог, гэта асабістая ініцыятыва кіроўцы «Амкадора», якога цяпер шукаем, і з ім будзе разбірацца ДАІ. Гэта небяспечная перавозка! Гэта бясстрашныя людзі, - каментаваў «Камсамолцы» намеснік старшыні Жыткавіцкага райвыканкама.

Пасля публікацыі навіны на сайце водгук у «КП» даслаў Васіль, які распавёў, што быў відавочцам гэтай эпічнай сітуацыі:

- Кіроўца «Амкадора» ў гэтым выпадку выратаваў людзей, якіх высадзілі з катэра на дошкі, як сабак, і казалі: «Ідзіце па вадзе».

Сапраўды, мясцовыя жыхары выкладвалі ў сацсеткі фота залітых вадой дошак ля пераправы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках