17 лiстапада 2023, Пятніца, 5:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Беларусьфільме» прарвала ацяпленне і заліло тры паверхі

6
На «Беларусьфільме» прарвала ацяпленне і заліло тры паверхі

Кінастудыя «Беларусьфільм» адкрылася ў лістападзе 2017 года пасля дзесяцігадовай рэканструкцыі.

Праз маразы ў новым будынку нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» прарвала ацяпленне, у выніку чаго гарачай вадой заліло тры паверхі, паведамілі tut.by супрацоўнікі студыі.

У прэс-службе «Беларусьфільма» журналістам пацвердзілі гэтую інфармацыю і адказалі, што аварыю ўдалося аператыўна ліквідаваць.

Нагадаем, што нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» адкрылася ў лістападзе 2017 года пасля дзесяцігадовай рэканструкцыі. За гэты час быў цалкам адрамантаваны адміністрацыйны корпус з трыма здымачнымі павільёнамі, а таксама з нуля пабудаваны вытворчы корпус з двума павільёнамі.

Сума, выдаткаваная на рэканструкцыю, засталася невядомай. Падчас экскурсіі па новаму «Беларусьфільму» дырэктар кінастудыі Ігар Поршнеў заявіў, што «заказчыкам было Міністэрства культуры, але пасля аднаго ўказа пра кіно выйшаў другі - больш за восем гадоў мадэрнізуем жа! На фінальнай стадыі поўны кантроль за сітуацыяй узяла ў свае рукі дзяржава». Тады Поршнеў ацаніў гатоўнасць кінастудыі да перазапуску ў 98%.

Выпадак з аварыяй - не першы за апошні тыдзень, калі ўнутраныя памяшканні «Беларусьфільма» трапляюць на відэа. Удзельнікі групы «ВКонтакте» «Заброшки Минска и Минской области» выклалі на Youtube два запісы, якія яны знялі ў адным з закінутых карпусоў «Беларусьфільма» ў завулку Макаёнка.

Аўтар відэа Андрэй Герлятовіч распавёў журналістам, што разам з сябрамі наведаў будынак 2 лютага 2018 года.

У будынку былі знойдзены фрагменты рэжысёрскага сцэнару да фільма «Берасцейскай крэпасць», які выйшаў у пракат у 2010 годзе, а таксама дакументы на прадметы, якія знаходзіліся на складзе студыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках